Парадак асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

У Галоўным статыстычным ўпраўленнi Брэсцкай вобласці праводзіцца асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём).

Асабісты прыём у Галоўным статыстычным ўпраўленнi Брэсцкай вобласці праводзіцца з мэтай падтрымкі непасрэдных кантактаў з насельніцтвам. Ён дазваляе кіраўніцтву Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці мець непасрэдную інфармацыю пра патрэбы і клопаты насельніцтва, знаёміцца з рэальным становішчам спраў, бачыць вынікі дзейнасці Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці вядзецца сакратаром прыёмнай Пекун Наталляй Сцяпанаўнай, каб. 506, па тэлефоне (8-0162) 20 29 28.

 

Парадак разгляду зваротаў, якія паступілі ў ходзе асабістага прыёму

Пры вусным звароце заяўнік павінен прад'явіць дакумент, які можа засведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Службовыя асобы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, якія праводзяць асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, за выключэннем выпадкаў, калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо калі ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было спынена.

Калі вырашэнне пытанняў, выкладзеных падчас асабістага прыёму, не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, адпаведныя службовыя асобы не разглядаюць зварот па сутнасці, а тлумачаць, у якую арганізацыю трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы, якая праводзiць асабісты прыём, начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці павінен забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы іншай службовай асобай.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята альбо святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці могуць ужывацца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), пра што заяўніку трэба паведаміць да пачатку асабістага прыёму.

Калі для вырашэння пытання, якое было выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот састаўляецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, усталяваным для пісьмовых зваротаў.

Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы абвешчаны заяўнікам падчас асабістага прыёму, на якім былі выкладзены вусныя звароты.

Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

  • не прад'яўлены дакументы, якія могуць засведчыць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
  • у зваротах ёсць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;
  • заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было спынена;
  • заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
  • Рашэнне аб пакіданні вуснага звароту, выкладзенага падчас асабістага прыёму, без разгляду па сутнасці аб'яўляецца заяўніку падчас гэтага прыёму службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, з указаннем прычын прыняцця такога рашэння.