Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi – жнiўнi 2021 г.


У студзенi – жнiўнi 2021 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 377,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. 

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 241 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 63,9% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. 

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 169,1 тыс. квадратных метраў. 

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 95,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 25,3% ад агульнага ўводу па вобласці.

21.09.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
ГСУ Брэсцкай вобл. у Instagram www.instagram.com/brestgsu і  Telegram https://t.me/BrestGsu