Інвестыцыі ў Брэсцкую вобласць з-за мяжы. За студзень-чэрвень 2024 г. у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 145,1 млн. долараў ЗША інвестыцый.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (49,8% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Германіі (33%), Польшы (9,4%).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 135,6 млн. долараў ЗША, або 93,5% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.
Інвестыцыі з Брэсцкай вобласці за мяжу. За студзень-чэрвень 2024 г. арганізацыямі вобласці накіравана за мяжу інвестыцый на суму 517,4 млн долараў ЗША.
Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (95,7% ад усіх накіраваных інвестыцый).
На долю прамых інвестыцый прыходзілася 99,98% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
*Акрамя банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развiцця Рэспублiкi Беларусь», бюджэтных арганiзацый.
13.08.2024 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.