Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-верасні 2025 г.


У студзені-вераснi 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вобласці вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 7,1 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 98,3% да ўзроўню студзеня-верасня 2024 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 6 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,9% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 266,7 тыс. тон, што на 1,3% больш, чым у студзені-вераснi 2024 г., малака – 1 904,7 тыс. тон (на 6,9% больш), яек атрымана 514,7 млн. штук (на 5% больш). На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,2% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,3%, яек – 84%.

На 1 кастрычніка 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 851,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 301,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 335,6 тыс. галоў.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы). На 1 кастрычніка 2025 г. намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 1 512,9 тыс. тон, што на 15,3% больш, чым на адпаведную дату 2024 года, пры сярэдняй ураджайнасці 44,5 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 кастрычніка 2024 г. – 37,2 цэнтнера )

На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 58,2% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 76,2 тыс. тон, што на 30,7% больш, чым на 1 кастрычніка 2024 г., пры сярэдняй ураджайнасці 307 цэнтнераў з аднаго гектара (на 1 кастрычніка 2024 г. – 287 цэнтнераў).

Цукровыя буракі ўбраны з 29% плошчы, якая падлягае ўборцы. Валавы збор буракоў цукровых атрыманы 286,5 тыс. тон, што на 5,7% больш, чым на адпаведную дату 2024, пры сярэдняй ураджайнасці 459 цэнтнераў з аднаго гектара (на 1 кастрычніка 2024 г. – 429 цэнтнераў).

Агародніна ўбрана з 40,9% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 31,1 тыс. тон, пры сярэдняй ураджайнасці 294 цэнтнера з аднаго гектара (на 1 кастрычніка 2024 г. – 364 цэнтнера).

На 1 кастрычніка 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 226,2 тыс. гектараў, або на 6% больш, чым на адпаведную дату 2024 года. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 78,4 тыс. гектараў (на 9,4% больш). Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 3,9 тыс. гектараў (на 10,2% больш).

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычніка 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 2 735 тыс. тон кармавых адзінак, з іх кармоў з траў – 1 641,9 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 33 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 25,7 цэнтнера.

15.10.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu