Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-маі 2025 г.


У студзені-маі 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2 490 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,9% да ўзроўню студзеня-мая 2024 г.іУ сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2 457,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 101% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 147,8 тыс. тон, малака – 1 043,1 тыс. тон, яек атрымана 266,6 млн. штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,6%, яек – 88,3%.

На 1 чэрвеня 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 854,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 301,1 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 322,1 тыс. галоў.

17.06.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu