Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак Брэсцкай вобласці ў IV квартале 2023 г.


(выбарачнае абследаванне дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця) 

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў IV квартале 2023 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 067,2 рубля ў месяц.

 Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 953,4 рубля ў месяц, з якіх 1 469 рублёў (75,2%) прыпадае на спажывецкія расходы2)

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 35,8%, на пакупку нехарчовых тавараў – 37,9%, на аплату паслуг – 23,7%.

_______________

1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якiя паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).

28.02.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
ГСУ Брэсцкай вобл. у Instagram www.instagram.com/brestgsu і  Telegram https://t.me/BrestGsu