(выбарачнае абследаванне дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця)
Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў III квартале 2025 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 815,5 рубля ў месяц.
Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 678,6 рубля ў месяц, з якіх 1 836,6 рубля (68,6%) прыпадае на спажывецкія расходы2).
У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на пакупку нехарчовых тавараў склала 37,2%, на харчаванне – 35,8%, на аплату паслуг – 25%.
______________
1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якiя паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.
2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
