Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Брэсцкай вобласці ў 2020 годзе


У 2020 годзе ў вадаёмах вобласці арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, вылаўлена 3 505,1 тоны рыбы.

Рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 3 237,9 тоны (92,4% ад агульнага аб'ёму прамысловага ўлову рыбы), у натуральных – 267,2 тоны (7,6%). Улоў карпа складае 68% ад агульнага улова ў штучных вадаёмах. За 2020 год яго вылаўлена 2 200,4 тон. З іншых відаў рыбы 360,3 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка, 114,4 тоны – на асятровых, 94,7 тоны – на амура, 3,4 тоны – на сомавых, 0,1 тоны – на ласасёвых.

Па аб'ёме прамысловага ўлову рыбы лідзіруюць арганізацыі Бярозаўскага раёна, на долю якіх прыходзіцца 56,1% абласнога прамысловага ўлову рыбы.

За 2020 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 3 054,6 тоны рыбы. Пры гэтым насельніцтву рэалізавана 1 309,3 тоны рыбы (42,9% ад агульнага аб'ёму продажу), гандлёвым арганізацыям – 752 тоны (24,6%), на перапрацоўку накіравана 828,3 тоны (27,1%).

19.04.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
ГСУ Брэсцкай вобл. у Instagram www.instagram.com/brestgsu і  Telegram https://t.me/BrestGsu