Аб кадрах навукi ў Брэсцкай вобласці ў 2020 годзе


У 2020 годзе 596 чалавек у 35 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.

Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не змянілася: даследчыкі – 67,5%, тэхнікі – 11,4%, дапаможны персанал – 21,1%. 

Сярод колькасці даследчыкаў маюць навуковую ступень: доктара навук – 3 чалавекі, кандыдата навук – 33 чалавекi. У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 36,8% (дактары навук – 33,3% і кандыдаты навук – 42,4%). 

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 22,1% ад агульнай колькасці даследчыкаў. 

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.

05.05.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
ГСУ Брэсцкай вобл. у Instagram www.instagram.com/brestgsu і  Telegram https://t.me/BrestGsu