Аб асноўных эканамічных выніках работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Брэсцкай вобласцi за 2023 год


На 1 студзеня 2024 г. у Брэсцкай вобласцi гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 34 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 10,9 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 9,4 тыс. мікраарганізацый (85,7% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 1,3 тыс. малых арганізацый (11,8%) і 0,3 тыс. сярэдніх арганізацый (2,6%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2023 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (36,5% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (15,3%);

будаўніцтва (8,9%);

прамысловасць (8,3%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (5,8%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2023 год склала 16,3 млрд. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 36%.

21.05.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
224701, Брэст, праспект Машэрава, 18
brest@belstat.gov.by
www.instagram.com/brestgsu t.me/BrestGsu