Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – лютым 2020 г.


У студзені-лютым 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 814 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 94,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. 

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 52,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 55,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. 

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 38,5 тыс. квадратных метраў. 

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 32 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 33,8% ад агульнага ўводу па вобласці.

20.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by
Белстат у Facebook