Аб замежных інвестыцыях у студзені-сакавіку 2020 г.


Інвестыцыі ў Брэсцкую вобласць з-за мяжы. У студзені-сакавіку 2020 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 123,4 млн. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (30,2% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Германіі (23,4%), Літвы (18,6%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 121,2 млн. долараў ЗША, або 98,2% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі із Брэсцкай вобласці за мяжу. У студзені-сакавіку 2020 г. арганізацыямі вобласці (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 142,8 млн. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі – 97,6% ад усіх накіраваных інвестыцый.

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 99,8% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

13.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by