Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзенi-красавiку 2020 года


У студзені – красавіку 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 847,7 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – красавіком 2019 г. у супастаўных цэнах на 7,6%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 818,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 8,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 110,4 тыс. тон, што на 5,2% больш, чым у студзені – красавіку 2019 г., малака – 617,5 тыс. тон (на 7,4% больш).  

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 104,2 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем – красавіком 2019 г. павялічылася на 6,1%, вытворчасць малака склала 606 тыс. тон (на 7,9% больш).

На 1 мая ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 864,8 тыс. галоў, або 100,3% да ўзроўню 1 мая 2019 г., у тым ліку кароў – 289 тыс. галоў (100,6%). Колькасць свіней склала 328 тыс. галоў што на 7,6% больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.

18.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by