Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Брэсцкай вобласці у 2019 годзе


У 2019 годзе ў вадаёмах вобласці арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, вылаўлена 3 844 тоны рыбы. У параўнанні з 2018 годам прамысловы ўлов рыбы зменшыўся на 8,6%.

Рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 3 590,7 тоны (93,4% ад агульнага аб'ёму прамысловага ўлову рыбы), у натуральных – 253,3 тоны (6,6%). Амаль тры чвэрці ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп. За 2019 год яго вылаўлена 2 555 тон. З іншых відаў рыбы 293,4 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка, 122,6 тоны – на асятровых, 83,1 тоны – на амура, 4,7 тоны – на сомавых, 0,5 тоны – на ласасёвых.

Па аб'ёме прамысловага ўлову рыбы лідзіруюць арганізацыі Бярозаўскага раёна, на долю якіх прыходзіцца 53,1% абласнога прамысловага ўлову рыбы.

За 2019 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 3 465,8 тоны рыбы. Пры гэтым насельніцтву рэалізавана 1 354,6 тоны рыбы (39,1% ад агульнага аб'ёму продажу), гандлёвым арганізацыям –780,7 тоны (22,5%), на перапрацоўку накіравана 829,3 тоны (23,9%).

17.04.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by