Аб рабоце пасажырскага транспарту ў Брэсцкай вобласцi у 2019 годзе


У 2019 годзе ўсімі відамі пасажырскага транспарту (уключаючы таксаматорны) перавезена 191,3 млн. чалавек, або 99,1% да ўзроўню 2018 года, пасажыраабарот склаў 1 318,1 млн. пасажыра-кіламетраў (100,3%). Штодня пасажырскім транспартам перавозіцца больш за 524 тыс. чалавек.

У агульным аб’ёме перавозак пасажыраў найбольшы аб’ём (88,7%) перавезеных пасажыраў прыходзіўся на аўтобусны транспарт, на гарадскі электрычны транспарт – 10,6% пасажыраў.

У агульным аб’ёме пасажыраабароту найбольшую ўдзельную вагу мае аўтобусны транспарт (92,8%).

Аўтобусамі ў 2019 годзе перавезена 169,7 млн. чалавек, або 99,2% да ўзроўню 2018 года. У агульным аб’ёме перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных зносінах доля гарадскіх перавозак склала 91,7%, прыгарадных – 7,6%, міжгародніх – 0,5%, міжнародных – 0,2%. Штодня аўтобусамі перавозіцца каля 465 тыс. чалавек.

Гарадскім электрычным транспартам ў 2019 годзе перавезена 20,2 млн. чалавек (98,4% да ўзроўню 2018 года). Штодня паслугамі тралейбуснага транспарту карысталіся больш за 55 тыс. пасажыраў.

Унутраны водны транспарт выкарыстоўваўся ў гарадскіх (99% аб’ёму перавозак пасажыраў гэтым відам транспарту), прыгарадных (0,2%) і міжгародніх (0,9%) зносінах.

01.06.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
224030, Брэст, праспект Машэрава, 18
Эл. пошта: brest@belstat.gov.by